среда, 21 февраля 2024 г.

 Чарнавус Алена Аляксандраўна, настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры, член ППА ДУА "Радунская сярэдняя школа" Воранаўскага раёна, 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве "Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы", якое праходзiла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Урыўкі з лепшых твораў беларускай літаратуры гледачам прапанавалі людзі розных прафесій і статусаў, пасад і ўзростаў. Але аб'ядноўвае іх адно — шчырая любоў да роднай мовы. На галоўнай сцэне тэатра Алена Аляксандраўна пранікнёна прачытала верш У.Караткевіча "На Беларусі Бог жыве".



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.