пятница, 23 февраля 2024 г.

 Дзень абаронцы Айчыны – гэта свята мужных і сур’ёзных людзей, адказных і рашучых, смелых і адважных. У Канвелішскай сярэдняй школе – гэта свята мужчын, абаронцаў і працавітых рупліўцаў. Гучала шмат цёплых слоў-віншаванняў ад калег-жанчын. А яшчэ выдатным падарункам на свята стала выступленне Кацярыны Леўдаровіч, кандыдата ў дэпутаты ў Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў, дырэктара Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў. Усе былі рады таксама пачуць словы віншаванняў ад Ганевіч Алены Янаўны, старшыні Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў. Адным словам, свята было насычаным, запамінальным і яркім.

@konvelishskiiupk6


Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.